Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
А. Грачанікаў
З самага нараджэння дзіця чуе голас маці, якая аберагае яго ад усяго дрэннага ў свеце. Наша родная старонка, як наша маці –хоча, каб мы заставаліся вольнымі ўладальнікамі свайго жыцця. Гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашыя карані, тое, што трымае нас, робіць нас НАЦЫЯЙ. Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці –наш скарб, якім мы павінны ганарыцца і ніколі не адракацца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, спяваць народныя песні, ведаць, як з веку ў век святкавалі святы ў нашым краі, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.
Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру. Самае дарагое ў жыцці –тое, што закладзена ў сэрцы з ранніх год. Менавіта родная мова –сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, вытокаў народнай мудрасці.
Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускайнацыянальнай культуры, паглыбляць знаѐмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццѐ грамадскасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ѐй размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты прыклад дарослых, бацькоў, людзей, якія жывуць побач з імі. Патрэбна часцей чытаць беларускія народныя казкі,знаѐміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў, развучваць вершы, загадваць загадкі, спяваць беларускія песні, прымаць удзелу беларускіх народных святах.
Яшчэ раз раскажыце або прачытайце сваім дзецям беларускія народныя казкі пра жывѐл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя: “Курачка Рабка”, “Пшанічны каласок”, “Піліпка-сынок”, “Былінка і верабей”, “Зайкава хатка”, Каза-манюка”, “Сынок-з-кулачок”, “Пчала і муха”, “Як курачка пеўніка ратавала”, “Муха-пяюха”, “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Каток –Залаты лабок”, “Лѐгкі хлеб”, “Не сілай, а розумам”, “Лісіца-хітрыца”, “Жаронцы”, “Пра быка і яго сяброў”, “Як кот звяроў напалохаў”, “Селянін, мядзведзь і лісіца”, “Кот Максім”, “Верабей і мыш”, “Гарошак”.
Дапамажыце нашым дзецям авалодаць беларускай мовай, і вы дапаможаце абудзіць у іх веру ў тое, што яны вырастуць патрэбнымі на зямлі людзьмі.
Жадаем вам поспехаў у працы над жывым беларускім словам сумесна з дзецьмі.