У рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!" наведвальнікаў дзённага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва наведаў пажарны Дзед Мароз.
У ходзе мерапрыемства Мароз-выратавальнік правёў з прысутнымі прафілактычную гутарку. Гаворка ішла аб тым, як бяспечна сустрэць і правесці калядныя і навагоднія святы, аб бяспечнай зімовай рыбалцы, пра тое, як правільна ўсталёўваць і абслугоўваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Не застаўся без увагі і сімвал Новага года - ёлка. Прагледзеўшы навучалае відэа пра тое, як правільна яе ўпрыгожыць і да чаго прыводзіць пакінутая без нагляду гірлянда, наведвальнікі смогле вынесці для сябе некалькі правілаў.
Усім удзельнікам акцыі была раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя і падарункі.